Дзе патусіць на выхадных 20-22 снежня, раіць Мікалай Хадасевіч

Мікалай Хадасевіч прызнаецца, што апошнім часам даволі рэдка ходзіць куды-небудзь. Маўляў, не той ужо ўзрост, каб па клубах ды тусоўках швэндацца, хіба толькі ў кіно. Але, калі будзе стаяць выбар, правесці вечар дома ці на нейкім мерапрыемстве, дзе гучна і людна, то журналіст абярэ першы варыянт.

На выходныя 20-22 снежня не запланавана ніякіх спартовых мерапрыемстваў, што вельмі засмучае Мікалая. “Наведаць, напрыклад, утульную, цёплую і класную “Мінск-Арэну” не атрымаецца. Бо ні хакейнае “Дынама”, ні баскетбольныя “Цмокі-Мінск” там гуляць не будуць”, — бядуе каментатар. І прапануе сваю альтэрнатыву спартоваму week end.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

"12 гадоў рабства"

20-22 снежня:

Аўрора: 17:50, 20:40

Беларусь: 15:00, 21:10

Бярэсце: 18:15, 21:00

Камсамолец: 12:30, 18:00

Мір: 21:10                        

“Хобіт. Пустэча Смаўга”

20 снежня, пятніца:

Аўрора: 16:30, 20:00

Беларусь: 12:20, 17:50, 20:20

Беларусь (3D): 14:00, 17:20, 20:40

Бярэсце: 17:10, 20:30

Дом Кіно: 17:40, 21:00

Кіеў: 14:10, 17:30, 20:50

Камсамолец: 15:00, 20:30

Мір: 13:10, 17:00, 20:20

Кастрычнік: 15:20, 20:50

Піянер: 17:00, 20:00

Ракета:          18:00, 21:00

Салют: 17:40, 20:50

Цэнтральны: 14:30, 17:30, 20:30

21 снежня, субота:

Аўрора: 16:30, 20:00

Беларусь: 11:40, 12:20, 17:50, 20:20

Беларусь (3D): 14:00, 17:20, 20:40

Бярэсце: 10:30, 13:50, 17:10, 20:30

Дом Кіно: 16:40, 20:00

Кіеў: 10:30, 15:50, 20:50

Камсамолец: 15:00, 20:30

Мір: 13:10, 17:00, 20:20

Кастрычнік: 10:10, 15:20, 20:50

Піянер: 14:00, 17:00, 20:00

Ракета:          18:00, 21:00

Салют: 14:30, 17:40, 20:50

Цэнтральны: 14:30, 17:30, 20:30

                       

22 снежня, нядзеля:

Аўрора: 16:30, 20:00

Беларусь: 11:40, 12:20, 17:50

Беларусь (3D): 14:00, 17:20, 20:20, 20:40

Бярэсце: 10:30, 13:50, 17:10, 20:30

Дом Кіно: 17:40, 21:00

Кіеў: 14:10, 17:30, 20:50

Камсамолец: 15:00, 20:30

Мір: 13:10, 17:00, 20:20

Кастрычнік: 10:10, 15:20, 20:50

Піянер: 14:00, 17:00, 20:00

Ракета:          18:00, 21:00

Салют: 14:30, 17:40, 20:50

Цэнтральны: 14:30, 17:30, 20:30

Канцэрты

Любы блюз ці джаз, які знойдзеце!

Тэатры

"Амерыканская камедыя"

21 снежня, субота:

Сучасны мастацкі тэатр

(вул. Кастрычніцкая, 5)

Пэрм'ера!

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)2271810, (29)6773639

Выставы

“20 жанчын”

 

Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры"

(Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі))

Фотапраект Вольгі Бубіч

Працуе: 11:00-19:00

Нядзеля - выхадны!!!

Уваход вольны!

Даведкі: (017) 3272612

"Іншы Мінск"

 

Арт-галерэя "Італьянскі свет"

(вул. Янкі Купалы, 23)

Мінск вачамі беларускіх ды італьянскіх мастакоў

Працуе: 11:00-18:00

Нядзеля - выхадны!!!

Уваход вольны!

Даведкі: (017)3273170

“Таму, я думаю, у пятніцу можна схадзіць у кіно, — знаходзіць выхад Мікалай Хадасевіч. — Акурат пачынаецца прэм’ерны паказ другой часткі прыгодаў Хобіта “Хобіт. Пустэча Смаўга”. Ці, калі вы не глядзелі фільм “12 гадоў рабства”, то таксама раю. Я яго днямі паглядзеў, і магу сказаць, што дастаткова ўдалае кіно, можна нармальна пабавіць час. Хоць там і даволі вялікі адсотак гвалту на дзве гадзіны”.

Ніякіх вартых увагі канцэртаў спартовы аглядальнік не знаходзіць. Маўляў, у клубах цяпер усё звязана з Новым годам, а гэта звычайна стандартныя карпаратыўныя “пляскі з мядзведзямі”, што не цікава. Калі ёсць такая патрэба, то лепш знайсці які блюзавы ці джазавы канцэрт і схадзіць туды.

“Прапаную праехацца па двух выставах, — пераходзіць да планаў на суботу спартовы каментатар. — Калі ёсць аматары фота, то даволі цікавы праект пад назвай “20 жанчын” выстаўлены ва Ўніверсітэце культуры. Яго сутнасць у тым, што мастачка Вольга Бубіч ездзіла па краінах і назбірала калекцыю фотакартак розных жанчын з розных краін. Думаю, гэта цікава, таму можна туды зазірнуць”.

Адтуль Мікалай прапануе пераехаць у арт-галерэю “Італьянскі свет” паглядзець выставу “Іншы Мінск”. Гэта погляд на нашу сталіцу вачамі беларускіх і італьянскіх мастакоў, што само па сабе даволі цікава.

Скончыць суботні вечар журналіст прапануе ў тэатры, калі, натуральна, яшчэ ёсць магчымасць набыць квіткі. У “Сучасным мастацкім тэатры” адбудзецца прэм’ера “Амерыканскай камедыі” — гэта вядомая брадвейская пастаноўка.

“Улічваючы, што спартовых падзей няма, — усміхаецца Мікалай. — У нядзелю можна схадзіць туды, куды не паспелі ў іншыя дні. Тым больш, некаторыя з пералічаных мерапрыемстваў на наступным тыдні ўжо не будуць праходзіць. Выдатных вам выхадных!”

Фота: goals.by ды са старонкі Мікалая ў Face Book

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі