Дзе патусіць на выхадных 21-23 сакавіка, раіць Леанід Купрыда
Знакаміты КВЗ-шчык ды сцэнарыст шматлікіх серыялаў складае тэатральна-металічную афішу на бліжэйшы week end.
Рэдактар КВЗ, сцэнарыст і вядучы беларускай версіі праграмы “Брэйн-рынг” Леанід Купрыда амаль увесь час у раз’ездах. Тым не менш, праца на тэлебачанні ды ў кіно літаральна прымушае быць частым госцем абсалютна розных мерапрыемстваў. Але тусоўшчыкам Леанід сябе не адчувае і хацеў бы наведваць культурныя імпрэзы яшчэ часцей.
Што ж тычыцца выхадных 21-23 сакавіка, то на думку Леаніда Купрыды, выдатны адпачынак з дзецьмі атрымаецца на пастаноўцы “Драліён” Цырка дзю Салей. Праходзіць яна будзе тры дні запар у Мінск-Арэне, а адпаведна, можна выбіраць дзень, які больш пасуе. Але пачынаць выходныя КВЗ-шнік прапануе канцэртам Браяна Мэя і Кэры Эліс, які пройдзе 21 сакавіка ў Палацы Рэспублікі:
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Канцэрты |
Brian May and Kerry Ellis |
21 сакавіка, пятніца: Палац Рэспублікі Сумесны unplugged-праект Пачатак: 20:00 Квіткі: 380–1 490 тыс. Даведкі: (29)6501133, (29)7631111 |
Не любіць папсу і ўсё з ёй звязанае! Але Леанід разумее, што на колер і густ сяброў няма, таму не дае ніякай канкрэтыкі! |
Cirque du soleil |
Мінск-Арэна Новая пастаноўка “Драліён” Квіткі: 200-950 тыс. Даведкі: (29)7511175, (29)6097747 21 сакавіка, пятніца: Пачатак: 20:00 22-23 сакавіка: Пачатак: 16:30, 20:00 |
||
Dead by April |
23 сакавіка, нядзеля: Re:Public Шведскі мелодык-мадэрн-метал Пачатак: 19:00 Квіткі: 250-350 тыс. Даведкі: (29)5703859, (44)7530618, (29)6505562 |
||
Тэатры |
"Юнона і Авось" |
21 сакавіка, пятніца: Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44) Пачатак: 19:00 Квіткі: 80-100 тыс. Даведкі: (17)2008126 |
|
"Кот у ботах"
|
22 сакавіка, субота: Дзяржаўны тэатр лялек (вул.Энгельса, 20) Пачатак: 11:00, 14:00 Квіткі: 15-35 тыс. Даведкі: (17)3270532, (17)3271365 |
||
"Чароўная лампа Аладына" |
22 сакавіка, субота: Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (вул. Мяснікова, 44) Пачатак: 11:30 Даведкі: (17)2008126 |
||
"Яўген Анегін" |
22 сакавіка, субота: Вялікі тэатр оперы і балета (вул. Парыжскай Камуны, 1) Пачатак: 12:00, 19:00 Квіткі: 25-500 тыс. Даведкі: (17)2392864, (17)3340666, (17)3341041 |
||
"Незвычайная казка Шахразады" |
22 сакавіка, субота: Малая зала К/З"Мінск" (вул. кастрычніцкая, 5), Пастаноўка "Рускага Дзіцячага Тэатра" Пачатак: 11:00 Квіткі: 50-70 тыс. Даведкі: (33)3333034, (25)7765667, (44)7765667 |
||
“Шчаўкунок” |
23 сакавіка, нядзеля: Вялікі тэатр оперы і балета (вул. Парыжскай Камуны, 1) Пачатак: 11:30 Квіткі: 60-80 тыс. Даведкі: (17)2392864, (17)3340666, (17)3341041 |
||
“Сільва” |
23 сакавіка, нядзеля: Вялікі тэатр оперы і балета (вул. Парыжскай Камуны, 1) Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)2392864, (17)3340666, (17)3341041 |
||
"Амерыканская камедыя" |
23 сакавіка, нядзеля: Сучасны мастацкі тэатр (вул. Кастрычніцкая, 5) Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)2271810, (29)6773639 |
||
Выставы |
“Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў” |
Замкавы комплекс "Мір" Працуе: 10:00-18:00 Даведкі: 8-01596-28270, 8-01596-28290 |
“Браяна Мэя пазіцыянуюць, як аднаго з найвялікшых гітарыстаў усіх часоў, можа, гэта і спрэчна, але тое, што ён легенда — факт. А вось пра Кэры Эліс у нас, напэўна, увогуле амаль не ведаюць, а яна лічыцца галоўнай зоркай амерыканскіх тэатральных мюзіклаў. Плюс, усё гэта будзе ў акустыцы, і яны скалупнуць старыя тэмы Queen. Думаю, будзе вельмі цікава. А ў нядзелю будзе выступаць шведскі гурт Dead by April. Я проста люблю ўсё, што пацяжэй. Напрыклад, мне вельмі сімпатычныя Metallica, Linkin Park, Black Sabbath… Тамму мне цікава будзе паглядзець і на гэты гурт”.
Праўда, не факт, што сам Леанід пойдзе на канцэрт Браяна Мэя. Гітарыста Queen з лёгкасцю можа перамагчы рок-опера Аляксея Рыбнікава “Юнона і Авось”, якую сцэнарыст лічыць геніяльнай. А сумясціць дзве імпрэзы, на жаль, не атрымаецца, бо Акадэмічны музычны тэатр ставіць яе таксама ў пятніцу ў 19:00.
“У нас была кампанія, з якой мы проста ставілі пласцінку “Юнона і Авось”, выключалі святло і слухалі оперу, лежачы на падлозе ў поўнай цемры, — узгадвае Леанід. — Калі я служыў у войску, то глядзеў яе па тэлевізары, папярэдне паставіўшы ахову, каб нас не злавілі. Праўда, быў крыху расчараваны, бо пастаноўка была ўжо з Мікалаем Карачанцавым, а я прызвычаіўся да тых, хто выконваў ролі на пласцінцы. Але не застаўся абыякавым. Таму з задавальненнем паглядзеў бы і гэту версію”.
У тэатры сцэнарыст ходзіць не так часта, як хацелася б, хоць, пастаянная праца з акцёрамі ды і жонка актрыса як мага лепей спрыяюць на тэатральнаму жыццю. Леанід прызнаецца, што як бацька траіх дзяцей, раней часта наведваў Тэатр ляляк, ТЮГ… Але цяпер старэйшыя дзеці выраслі, і гэтыя пастаноўкі іх не прывабліваюць. Тым не менш, знакаміты вядучы параіў бы звадзіць дзяцей на “Ката ў ботах” у Тэатры лялек, ці ў Акадэмічны музычны тэатр на “Лампу Аладына”.
“Ну, і нельга адмаўляцца ад класічнай “Яўген Анегін” у тэатры Оперы і балета! Зноў жа, можна схадзіць у Рускі дзіцячы тэатр на “Незвычайную казку Шахразады”. У нядзелю я б усё ж аддаў перавагу канцэрту Dead by April, але, калі мы кажам пра тэатры, паспрабаваў бы выбраць “Шчаўкунок” ці “Сільва” ў Акадэмічным музычным тэатры, ці ў Сучасным мастацкім — “Амерыканскую камедыю”. Спадзяюся, не пашкадуеце”.
А вось сітуацыю з выставамі Леанід Купрыда ахарактарызаваў, як “напружаную”. Маўляў, амаль усе яны аднапланавыя і аднатыпныя. Адзінае, што зацікавіла КВЗ-шніка — выстава ў замкавым комплексе “Мір”, якая называецца “Дух часу і раскошы. Мода і стыль”. “Прыцягвае менавіта незбітасць падыходу”, — тлумачыць сцэнарыст.
“Я не вельмі люблю ўсё тое, што звязана з папсой, я не наведваю падобныя мерапрыемствы, — Леанід шукае ў афішы мерапрыемства, якое нават ворагу не параіць. — Для мяне гэтая музыка вельмі прымітыўная, нецікавая і незразумелая. Але кагосьці яна бударажыць, разганяе кроў. Я выдатна разумею, што тое, што не падабаецца мне, можа падабацца каму-небудзь іншаму, а таму маё выказванне можа закрануць іх інтарэсы. Карацей, я лепш устрымаюся ад каментарыяў”.
Выдатных вам выхадных!
Фота: amik.ru