Дзе ў Мінску можна рабіць шашлыкі і не атрымаць штраф

Дзе можна смажыць шашлыкі?

Дзе можна смажыць шашлыкі? / mirnov.ru

Агенцтва "Мінск-Навіны" склала спіс месцаў, дзе можна заняцца шашлыком і не атрымаць штраф.

Сезон шашлыкоў рэкамендуецца адкрываць у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Самыя любімыя месцы мінчан — Заслаўскае, Цнянскае, Дразды і Крыніцкае вадасховішча. Аднак месцы са столікамі, мангаламі і ўрнамі можна знайсці практычна ў кожным раёне.

У лесапаркавай зоне Сцяпянкі ёсць альтанкі, але іх трэба пашукаць: яны размешчаны недалёка ад вуліцы Карвата (ад АП "Дражня" трэба ісці за рухам транспарта, павярнуць налева, а затым направа).

У межах вул. Матусевіча і П. Хлебкі ў парку "Тывалі" таксама ёсць месцы, але няма вогнішчаў і пляцовак для гатавання ежы. Аднак прыносіць з сабой мангал не забаронена.

На пляжы Камсамольскага возера ёсць альтанкі і месцы, абсталяваныя мангаламі, таксама можна прывезці свае.

У Лошыцкім парку таксама можна гатаваць на вогнішчы — для гэтага ёсць адведзеная зона, але ўсё астатняе давядзецца браць з сабой.

Жыхары Чыжоўкі змогуць зладзіць шашлыкі проста за заапаркам на вул. Убарэвіча. Ёсць зона адпачынку са столікамі і падстрэшкамі, побач ёсць месца для барбекю. Падобная гісторыя і ў Мядзвежынскім лесапарку: тут ёсць некалькі альтанак і месцаў для прыгатавання ежы на адкрытым агні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі