“Дзень Волі” ў Мінску: “Самастойна адмяняць нічога не будзем”

“Дзень Волі” ў Мінску: “Самастойна адмяняць нічога не будзем”

11 сакавіка гродзенскія арганізатары “Дня Волі” адмовіліся ад правядзення мерапрыемства пасля зафіксаванага выпадку каранавіруса ў горадзе над Нёманам. 12 сакавіка за абмежаванне масавых мерапрыемстваў выступіла Міністэрства аховы здароўя. 

Што будзе з “Днём Волі” ў Мінску? Ці не адменяць арганізатары яго правядзенне па прыкладзе гродзенцаў?

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з заяўнікаў мітынгу-канцэрта першы намеснік старашыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў, арганізатары мерапрыемства “самастойна адмяняць нічога не будуць”:

“Тое, што Мінздароўя рэкамендавала, гэта ўсё добра, але ў нас ёсць свой план, па якім мы і будзем рухацца. Калі будуць нейкія змены, мы адразу паведамім у СМІ”. 

“Дзень Волі” ў Мінску плануецца адсвяткаваць у нядзелю, 22 сакавіка. Арганізатары падалі дзве заяўкі ў Мінгарвыканкам на правядзенне мерапрыемства, але да атрымання дазволу пакуль не маюць права абвяшчаць месцы, дзе плануюць іх правесці. Па словах Сігаева, адказу ад гарадскога кіраўніцтва пакуль няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі