Джарэд Лета адправіўся аўтаспынам па Амерыцы

Джарэд Лета адправіўся аўтаспынам па Амерыцы

Лідара 30 Seconds To Mars і вядомага акцёра Джарэда Лета цяпер можна сустрэць ў любым месцы ЗША. Цягам тыдня музыка ездзіць аўтаспынам па краіне і такім чынам рэкламуе новы альбом свайго гурта 30 Seconds To Mars, які называецца "Аmerica". 


Згодна з прэс-рэлізам, Джарэд перасоўваецца ўсімі спосабамі — ад ровараў  да самалётаў і гоначных аўто. Мэта Лета — паказаць слухачу, што для яго важны кожны куток сваёй краіны, мэта альбома — праслаўленне Амерыкі. 

У некаторых гарадах музыку сустракаюць цэлыя студэнцкія хоры, якія разам з Джарэдам спяваюць новыя песні 30 Seconds To Mars

Дарэчы, Джарэд выправіўся ў вандроўку літаральна з перадачы "The Tonight Show", куды ён завітаў у дарожнай вопратцы з заплечнікам за спінай.

У альбом "Аmerica", які выйшаў 6 красавіка, увайшло 12 трэкаў. Папярэдняя пласнінка 30 Seconds To Mars, "Love, Lust, Faith and Dreams", убачыла святло 5 гадоў таму.

Цікава, што Джарэд Лета паабяцаў фанатам гурта пагаліць бараду, калі альбом “America” ўзначаліць чарты. Мяркуем, што пасля перфомансу з аўтаспынам чакаць узлёту доўга не давядзецца.

Джарэд Лета адправіўся аўтаспынам па Амерыцы
Джарэд падчас падарожжа. Фота ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі