Джэнсан Батан адкрывае лік перамогам ў новым сезоне “Формулы-1”

Другі этап чэмпіяната свету па аўтагонках у класе “Формула-1” — Гран-пры Аўстраліі прайшоў 28 сакавіка на аўтадроме ў Мельбурне. Знакаміты амерыканскі акцёр Джон Траволта вітаў перамогу дзейнага чэмпіёна свету англічаніна Джэнсана Батана фінішным сцягам.  Другім пад сцягам Траволты на фініш прыехаў польскі пілот каманды “Renault” Роберт Кубіца, трэцім гонку завяршыў “Ferrari” бразільца Філіпе Масы. Сяміразовы чэмпіён свету немец Міхаэль Шумахер, які ў бягучым сезоне прадстаўляе колеры “Mercedes Benz GP”, замкнуў 10-ку найлепшых.

Пасля двух этапаў у агульным заліку лідыруюць пілоты “Ferrari”: Фернанда Алонса і Філіпе Маса: 37 і 33 пункты суадносна; пілот “McLaren-Mercedes” Джэнсан Батан мае 31 пункт і знаходзіцца на трэцяй пазіцыі; 4-е месца ў другога пілота “McLaren-Mercedes” Ль’юіса Хамільтана — 23 пункты; 5-м размясціўся прадстаўнік каманды “Mercedes Benz GP” Ніка Розберг — 20 пунктаў.

Наступны — трэці этап Гран-Пры Малайзіі — пройдзе ўжо праз тыдзень, з 2 па 4 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі