Джон Сноў з “Гульні тронаў” жэніцца з Ігрыт

Джон Сноў з “Гульні тронаў” жэніцца з Ігрыт

Выканаўца ролі Джона Сноў у “Гульні тронаў” жэніцца са сваёй сяброўкай, якая грала ў серыяле здзічэлую Ігрыт. Вяселле мае адбыцца сёння, 23 чэрвеня. Як перадае ВВС, актор Кіт Харынгтан і акторка Роўз Леслі пазнаёміліся ў 2012 годзе на здымачнай пляцоўцы серыяла, дзе паміж імі і завязаліся рамантычныя стасункі. У верасні мінулага года пара абвясціла пра свае заручыны, аднак дату вяселля не называла працяглы час.

Кіт англічанін, Роўз — шатландка. Абодвум 31 год і абодва належаць да арыстакратычных сем’яў. Вяселле яны ладзяць на поўначы Шатландыі, у замку, якім валодае бацька нявесты. На вяселлі выступяць фолк-музыкі, з якімі Харынгтан сябруе не першы год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі