Дзмітрый Мядзведзеў прыспешвае Беларусь з прыватызацыяй
Расійска-беларускія сумесныя праекты можна падпісаць да канца года, але Беларусь павінна вырашыцца на прыватызацыю.
Такую заяву Мядзведзеў зрабіў пасля пасяджэння саюзнага Саўміна 21 кастрычніка ў Мінску.
"Мы лічым, што гэта, безумоўна, у інтарэсах Рэспублікі Беларусь, і калі нашы партнёры хочуць гэта зрабіць, гэта можна будзе зрабіць да канца года", — перадае АФН словы расійскага прэм'ера. Ён таксама адзначыў, што, калі рашэнне так і не будзе прынята, то неабходна будзе перагледзець перспектывы супрацоўніцтва.
У прыватнасці, Мядзведзеў заявіў, што ўжо даволі доўга абмяркоўваецца стварэнне сумеснага прадпрыемства паміж беларускім МАЗам і расійскім КАМАЗам і супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці азотных угнаенняў.
У сваю чаргу беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч заявіў, што да канца года трэба рэалізаваць два з пяці сумесных інтэграцыйных праектаў. Праўда, ён не ўдакладніў, пра якія праекты ідзе гаворка.
Фота — svopi.ru