Якое дачыненне мае віно да абразлівых допісаў Мядзведзева
Дзмітрый Мядзведзеў
Журналісты знайшлі нечаканую прычыну допісаў з абразамі і пагрозамі, якія рэгулярна пакідае экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Яны прыкладна супадаюць з датамі паставак яго віна з італьянскай вілы.
The Insider паведамляе пра пяць такіх выпадкаў. Віно прывозілі ў Расію якраз за пару дзён да "п'яных" допісаў Мядзведзева, які сёння займае пасаду намесніка старшыні Савета Бяспекі Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.