Лукашэнка і Мядзведзеў не сустрэліся "з-за шчыльнага графіка"
Аляксандр Лукашэнка і намеснік старшыні Саўбеза РФ Дзмітрый Мядзведзеў не сустрэліся ў Сочы "з-за шчыльнага графіка". Але яны паразмаўлялі па тэлефоне і дамовіліся сустрэцца пазней. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на сакратарыят Мядзведзева.
22 лютага Лукашэнка шэсць гадзін правёў з Уладзімірам Пуціным. Перад іх сумесным абедам тэлеграм-канал @pul_1 паведаміў, што да яго далучыцца і Дзмітрый Мядзведзеў. Але гэта абверг прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. "Мядзведзеў усё ж такі не прыехаў", — прызнала пасля прэс-служба Лукашэнкі.
Варта нагадаць, што сёлета Дзмітрый Мядзведзеў зноў загаварыў пра адзіную валюту Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.