Мядзведзеў пагражае ядзерным ударам, калі Украіна "перанясе вайну ў Беларусь"
Дзмітрый Мядзведзеў
Лукашэнка зможа выкарыстаць расійскую тактычную ядзерную зброю, размешчаную на тэрыторыі Беларусі, калі на яго нападзе Украіна. Такое меркаванне выказаў у сваім тг-канале намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Карыстацца "ядзеркай" можна будзе толькі з дазволу Крамля. То бок, у выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнку трэба будзе "звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанай ў Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве", — заявіў Мядзведзеў.
Такім чынам ён адрэагаваў на словы дэпутата Вярхоўнай рады Украіны ад партыі "Слуга народа" Алега Дунды, які 6 кастрычніка на 13-м "Форуме "Свабоднай Расіі" ў Вільні заявіў пра неабходнасць "перанесці вайну ў Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.