Дзмітрый Сычоў гуляў у Мінску з "Фабрэгасам" і "Раналду" (відэа)
Нападаючы мінскага "Дынама", расійскі легіянер пагуляў у футбол са школьнікамі.
Дзмітрый Сычоў разам з яшчэ адным дынамаўцам Аляксандрам Данілавым быў запрошаны на футбольны матч школьнікаў. Ён праходзіў каля 105-й мінскай школы, побач з РУУС Маскоўскага раёна. Футбалісты раздавалі флікеры, значкі, распісваліся на постэрах ды крыху паганялі мяч. Некаторыя з сапернікаў Сычова і Данілава мелі на сваіх майкаў прозвішчы футбольных "зорак" — Раналду і Фабрэгаса.
Адзначым, што такіх вядомых гульцоў, як Сычоў і Данілаў, "выбіў" школьны настаўнік фізкультуры Валерый Зярненка.
Дзмітрый Сычоў: Беларусы даволі моцна адрозніваюцца ад рускіх