Дзмітрый Сычоў з мінскага "Дынама" можа перайсці ў "Волгу"
У ліпені сканчаецца тэрмін, на які форвард маскоўскага "Лакаматыва" быў аддадзены беларускаму клубу ў арэнду.
Інфармацыя пра магчымы пераход Дзмітрыя Сычова ў "Волгу" змешчаная ў твітары заўзятараў "чыгуначнага" клуба.
"Сычоў, верагодна, пяройдзе ў "Волгу". У нашым клубе яму прамым тэкстам сказалі, што ён непатрэбны", — цытуе крыніцу сайт www.football.by.
Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.
Фота: www.fclm.ru.