Дзяды Марозы прайшлі парадам праз Гродна (фота)
Традыцыйным маршрутам праз Гродна прайшло шШэсце з больш як трохсот казачных персанажаў. Спачатку на Савецкай адбыўся збор удзельнікаў, якія ўрачыста спусцілася на плошчу Леніна. Там ужо падчас мітынгу мэр Гродна Мечыслаў Гой разам з Дзедам Марозам і малпай “запаліў” галоўную ялінку ды ілюмінацыю па ўсім горадзе. Пасля пачаўся святочны канцэрт.
Шэсце суправаджалася пажарнымі машынамі МНС, уазікамі “ДОСААФа” і пошты. Над старой часткай горада лунала віншаванне “З Новым годам!”, а з асобных аўто — народныя песні ў акампанеменце гармоніка і драўляных лыжак.
Арганізатарам і ўдзельнікам пашчасціла і не пашчасіла з цёплым надвор’ем адначасова. З аднаго боку, не было галалёдзіцы, а мароз не праганяў удзельнікаў. З другога, адсутнасць снегу і лужы ўсё ж такі псавалі атмасферу.
Заўтра, 18 снежня, а 12-й мае адбыцца працяг праграмы — забег Дзядоў Марозаў.