Дзяржава застаецца акцыянерам Мінскага гадзіннікавага заводу

Дзяржава застанецца акцыянерам ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА заявіла начальнік упраўлення ўліку і распараджэння акцыямі Фонду дзяржмаёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Ганна Карніевіч. Нагадаем, што паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі №109 акцыі гадзіннікавага заводу былі прададзены швейцарскай фірме Franck Muller за 12 млн 460 тысяч долараў.

Як адзначыла Ганна Карніевіч, у швейцарскай кампаніі Franck Muller International B.V. будзе 52% акцый, бо яны зробяць унёсак у статутны фонд. Пры гэтым кампанія таксама выказала пажаданне, каб дзяржава засталося ўдзельнікам гэтага ААТ. У перспектыве ў адпаведнасці да 2020 года менавіта гэтая кампанія можа набыць дадатковы пакет акцый, у выніку чаго можа стаць уладальнікам 80% акцый.

Мяркуецца, што на першым этапе, інвестар укладзе сродкі ў статутны фонд прадпрыемства. Гэта будзе прыкладна $12 млн. Першы этап прадугледжвае набыццё інвестарам новага абсталявання, абнаўленне вытворчасці на дзейсных плошчах. Кампанія падасць свае навуковыя і дызайнерскія распрацоўкі гадзіннікаў. Дарэчы, праца ў сферы дызайну ўжо ідзе.

У 2011 годзе акцыянернаму таварыству будзе прадстаўлены зямельны ўчастак за горадам для будаўніцтва заводу. Мяркуецца, што ў гэтай гадзіннікавай вёсцы кампактна размесцяцца заводскія карпусы з усім комплексам інфраструктуры. Калі будзе пабудаваны завод, магчыма, частка вытворчасці з Мінску будзе перанесеная туды. Кампанія бярэ абавязак забяспечыць у 2010-2019 гадах працоўнымі месцамі не меней за 700 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі