Дзярждэп ЗША патлумачыў, чаму не лічыць Ціханоўскую законным лідэрам Беларусі

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

ЗША не лічаць ні Святлану Ціханоўскую, ні каго-небудзь з удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў законным лідэрам Беларусі. Пра гэта на тэлефонным брыфінгу 6 лістапада заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент, паведамляе Радыё Свабода.

На пытанне, каго ЗША ў цяперашні час лічаць законным лідэрам Беларусі, афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента падкрэсліў, што Злучаныя Штаты не лічаць выбары, якія прайшлі 9 жніўня, вольнымі і справядлівымі.

"Сфальсіфікаваныя вынікі, абвешчаныя праз некалькі дзён пасля выбараў, не могуць нікога легітымізаваць, і таму нам цяжка лічыць законна абраным лідэрам краіны каго-небудзь, хто заяўляе пра перамогу ў гэтых працэсах 9 жніўня", — растлумачыў Кент.

Дарэчы, сёння пра прэзыдэнцкія выбары ў ЗША выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў іх ганьбай і здзекам з дэмакратыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі