Дзярждума Расіі прыняла закон пра "нетрадыцыйныя адносіны"

"За" прагаласавалі 436 дэпутатаў, адзін устрымаўся, перадае ВВС. Адна з аўтараў законапраекта Алена Мізуліна раней паведаміла, што дэпутаты прыбралі з тэксту слова "гомасэксуалізм". Яго замянілі на тэрмін "нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны".



Паводле законапраекта, за "распаўсюд інфармацыі, накіраванай на фармаванне ў непаўналетніх нетрадыцыйных сэксуальных установак, прывабнасці нетрадыцыйных сэксуальных адносін, скажонага ўяўлення пра сацыяльную раўнацэннасць традыцыйных і нетрадыцыйных сэксуальных адносін або навязванне інфармацыі пра нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, якія выклікаюць цікавасць да такіх адносін" уводзіцца штраф для грамадзян да 4-5 тысяч расійскіх рублёў.



Для службовых асоб гэтая сума апынецца больш у 10 раз, а для юрыдычных — штраф можа дасягаць 1 млн рублёў. Пры гэтым штрафы будуць павялічвацца, калі ў прапагандзе будуць задзейнічаныя СМІ ці інтэрнэт.



Парламенцкія дэбаты суправаджаліся дэманстрацыямі перад будынкам думы. На пляцоўку прыйшлі як праціўнікі, так і прыхільнікі законапраекта.



Фота — positime.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі