Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне
Гутарка адбылася 19 чэрвеня, пасля вяртання беларускага лідара з Украіны.
Як паведамляе БелаПАН, "кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковых адносін, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння". Асноўны акцэнт быў зроблены "на важнасці актывізацыі працы з грамадскасцю па інтэграцыйнай тэматыцы".
Таксама Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі падрыхтоўку ў трох краінах да святкавання 1025-годдзя хрышчэння Русі.
Кіраўнік Расіі распавёў беларускаму калегу пра свой удзел у саміце "Вялікай васьмёркі" ў Паўночнай Ірландыі. Лукашэнка, у сваю чаргу, паінфармаваў суразмоўцу пра вынікі перамоваў з Віктарам Януковічам, якія адбыліся напярэдадні ў Кіеве.
Па чыёй ініцыятыве праведзена гутарка, не ўдакладняецца.
Фота — vdmsti.ru