Дзяржкантроль знайшоў мінчукоў, якія не сплацілі падаткі па мільёне долараў
Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў двух жыхароў Мінску, кожны з якіх не даплаціў у казну падаткаў больш як па мільёне долараў ЗША. Адзін з іх не падаў у падатковую інспекцыю дэкларацыю пра атрыманыя за мяжой прыбыткі за 2004–2007 гады. Шкода, нанесеную дзяржаве, ацэньваюць у 3,5 мільярда беларускіх рублёў. Другі — дырэктар сталічнага прыватнага прадпрыемства — ухіліўся ад выплаты падаткаў у суме 3,3 мільярда беларускіх рублёў.
На абодвух распачалі крымінальныя справы за шкоду дзяржаве ў асабліва буйным памеры.
"Борисов Электронный"
На абодвух распачалі крымінальныя справы за шкоду дзяржаве ў асабліва буйным памеры.
"Борисов Электронный"