Дзяржсакратара ЗША аштрафавалі за непрыбраны каля яго дому снег (фота)
Прэс-сакратар Джона Керы ўжо заявіў, што яго шэф “з радасцю заплаціць штраф”.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы не выканаў патрабаванне мэра Бостану Марціна Уолша наконт расчысткі снегу ля свайго дому і цяпер павінен заплаціць штраф у гарадскі бюджэт — 50 долараў. Парушэнне заўважылі пільныя мясцовыя жыхары і апублікавалі фота дому Джона Кэры на бостанскім гарадскім сайце.
Прэс-сакратар Глен Джонсан патлумачыў, што Керы не мог асабіста расчысціць тратуар перад будынкам, бо знаходзіўся з візітам у Саўдаўскай Аравіі.
“Дзяржсакратар з радасцю аплаціць штраф. Давайце спадзявацца, што гэта была наймацнейшая завіруха сёлета”, — сказаў Джонсан.
Фота: mayors24.cityofboston.gov