ДзяржТБ пагражае "Яндэкс.Таксі" банам у Беларусі
"Яндэкс.Таксі"
Сэрвіс "Яндэкс.Таксі" (ён жа "Яндэкс.Go") могуць забаніць у Беларусі. Такую інфармацыю агучылі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала "АНТ".
Тэлеканал паказаў сюжэт пра працу таксі ў Беларусі паводле новых правілаў. Аднак прыкметная частка рэпартажу была прысвечана не рынку таксі ў цэлым, а сэрвісу "Яндэкс.Таксі". Яго праца выклікала рэзкую крытыку дзяржаўнага тэлебачання.
Так, "Яндэкс.Таксі" абвінавацілі ў "спрыянні кіроўцам-нелегалам". Калі такія факты пацвердзяцца, прыгразілі на дзяржТБ, то сэрвіс і зусім заблакуюць у Беларусі. Таксама яго раскрытыкавалі за "штучнае завышэнне коштаў", хоць як мінімум збольшага гэта звязана з новай дзяржаўнай палітыкай абавязковай рэгістрацыі таксістаў у спецыяльным рэестры, праз што кіроўцаў стала менш на траціну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.