Жанчыны ў чорным правялі акцыю салідарнасці ў мінскім метро
16 сакавіка жанчыны ў чорным правялі акцыю салідарнасці ў мінскім метро. У іх былі чырвоныя стужкі на запясцях, якія сімвалізуюць боль і пакуты палітвязняў. А іх у нашай краіне амаль тры сотні.
Напярэдадні ў сталіцы правялі акцыю ў падтрымку палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.