Дзяўчынка, якая ўпала з 7 паверха, пераведзеная ў рэанімацыйную нейрахірургію

Дзяўчынка, якая ўпала з 7 паверха, пераведзеная ў рэанімацыйную нейрахірургію

Двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха ў Мінску, пераведзеная ў адзяленне рэанімацыйнай нейрахірургіі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Юлія Ганчарова: "Дзяўчынка, якая выпала з акна ўчора, пераведзеная ў аддзяленне рэанімацыі ў нейрахірургію. Стан стабільна цяжкі".

Пры гэтым паведамляецца, што дзіця прыйшло ў прытомнасць.

Дзяўчынка, якая звалілася з сёмага паверху, прыйшла ў прытомнасць

Няшчасны выпадак адбыўся 3 траўня ў сталічным мікрараёне Каменная горка. Дзяўчынка вывалілася з акна, калі дадому вярталася яе старэйшая сястра. Дзяўчынка адкрыла акно, каб памахаць ёй, і ўпала.

Асноўнай версіяй праваахоўнікі назвалі няшчасны выпадак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі