Дзяўчынка замест слёз плача... каменнем (фота, відэа)
Лекары пакуль не могуць патлумачыць гэтую з'яву.
Спецыялісты проста шакаваныя тым, што адбываецца з 12-гадовай жыхаркай Емена Саадзіяй Салех. Каменьчыкі, якія ўтвараюцца ў вачах, даводзіцца даставаць. І ўжо сабраная цэлая калекцыя. Як інфармуе газета The Daily mail, лекары кажуць, што дзяўчынка здаровая, ніякіх хваробаў у яе не выявілі.
А вось у сям'і Саадзіі з'явіліся праблемы, паколькі некаторыя аднавяскоўцы лічаць, што тут не абышлося без нячысціка.