Эдуард Таўпянец: Беларусь нічога не павінна "Газпраму"
Беларусь нічога не павінна "Газпраму". Такую заяву сёння зрабіў першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец. Так ён пракаментаваў паведамленні шэрагу СМІ пра тое, што ў другім
квартале наша краіна не расплацілася цалкам за пастаўлены расійскі газ.
Называлася і лічба запазычанасці - 45 мільёнаў доалараў.
"Мы за ўсё плацім своечасова", - сказаў Таўпянец. Праўда, ён прызнаў, што расійскі бок мае да Беларусі прэтэнзіі па плацяжах за газ і цяпер міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц вядзе ў Маскве перамовы па гэтым пытанні.
Інтэрфакс