Эканамічны Суд СНД працягвае разгляд "нафтавай" позвы Беларусі да Расіі
Эканамічны суд СНД прыняў на разгляд позву Міністэрства юстыцыі Беларусі да Расіі. Беларусь сцвярджае, што мытныя пошліны на імпарт расійскай нафты і нафтапрадуктаў не адпавядаюць міждзяржаўным дамоўленасцям паміж нашымі краінамі. Кіраўнік сакратарыята Эканамічнага суду СНД пацвердзіў у гутарцы з Еўрарадыё, што дакументы позвы прынятыя да разгляду. Аднак ад далейшых каментароў адмовіўся:
Грач’я Сіманян: “Аніякіх каментароў — анічога няма. Заява толькі паступіла і будзе разгледжаная ў тыя тэрміны, якія прадугледжаныя рэгламентам Эканамічнага суду СНД. Вось і ўсё”.
Згодна з Парадкам звароту ў Эканапічны Суд СНД, не пазней чым праз 30 дзён з моманту атрымання заявы павінна адбыцца пасяджанне Калегіі. Падчас яго заява мусіць быць ці прынятая да разгляду, ці адхіленая.