Экс-баскетбалістка зборнай РБ можа стаць першай жанчынай-трэнерам у гісторыі НБА

Ліндсей Хардынг

Ліндсей Хардынг / gettyimages.at

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Ліндсей Хардынг можа стаць першай жанчынай-трэнерам у гісторыі НБА, паведамляе espn.com. З ёй у бліжэйшы час правядзе сумоўе кіраўніцтва клуба "Шарлот Хорнэтс".

Хардынг 39 гадоў. У 2015-м амерыканку запрасілі ў зборную Беларусі, яна атрымала беларускае грамадзянства і паспяхова выступала некалькі гадоў. Ліндсей Хардынг з'яўляецца галоўным трэнерам клуба "Стоктан Кінгз", які выступае ў G-лізе (там гуляюць фарм-клубы) і заняў першае месца ў Заходняй канферэнцыі. Нядаўна спецыялістку прызналі найлепшым трэнерам года ў згаданай лізе. Дагэтуль падобную ўзнагароду атрымлівалі толькі мужчыны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі