Экс-міністр юстыцыі Польшчы: прысуд беларусу Жукаўцу — ганьба

Вядучы папрасіў былога міністра юстыцыі пракаментаваць прысуд палітуцекачу Андрэю Жукаўцу, на што Говін сказаў, што гэта ганьба для палякаў:
 


“Я вельмі рады, што ўжо не буду міністрам юстыцыі. Бо міністру справядлівасці досыць нязручна каментаваць рашэнні незалежнага суда і незалежных суддзяў. Але паколькі я ўжо не буду міністрам справядлівасці, а буду дэпутатам, абяцаю, што буду гэтую справу кантраляваць, бо яна вельмі ганебная для нас, палякаў”.


Нагадаем, што днямі суд у Беластоку прысудзіў беларускага бізнэсмена Андрэя Жукаўца да 3 гадоў турэмнага зняволення і выплаты штрафу памерам 15 тысяч злотых. У 1999 годзе Жукавец, які аказваў матэрыяльную падтрымку "Маладому фронту", з'ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі ў той час супраць Жукаўца была распачатая крымінальная справа, нібыта, па фактах махлярства. Беларускі бок патрабаваў яго экстрадыцыі.

Пакуль што Андрэй Жукавец застаецца на волі, бо абскарджвае прысуд.

Севярынец: Калі не будзе салідарнасці з боку беларусаў, можа здарыцца экстрадыцыя


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі