Экс-пасол Ляшчэня папрасіў не лічыць яго палітвязнем і пакінуў пляцоўку "Сход"

Экс-пасол Ляшчэня папрасіў не лічыць яго палітвязнем і пакінуў пляцоўку "Сход"

Экс-амбасадар Ігар Ляшчэня афіцыйна пакінуў платформу "Сход" і папрасіў не лічыць яго палітвязнем. Пра гэта ён напісаў у вялікім пасце, калі выйшаў на волю 20 жніўня пасля затрымання.

Ляшчэня патлумачыў, што даўно прыпыніў супрацоўніцтва са "Сходам", бо не задаволены працай платформы.

"Сход" мог мець сэнс як дыялогавая пляцоўка, як дзеючая ў прававым полі грамадзянская ініцыятыва для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі. Многія вылучаліся ў дэлегаты, паверыўшы ў бяспеку і легальнасць удзелу ў "сходзе". І, сапраўды, "Сход" ніколі не заклікаў да арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Але ён хутка ператварыўся ў пустую гаварыльню", — напісаў палітык.

22 жніўня Ляшчэня афіцыйна пакінуў "Сход". 

"Але, як і год таму, я не збіраюся пакідаць Беларусь. Яшчэ раз хацеў бы адзначыць, што я ўдзячны за падтрымку. Але я лічу, што ў рамках платформы "Сход" я не здзяйсняў нейкіх супрацьпраўных дзеянняў. І зараз, калі я знаходжуся дома, лічыць мяне палітычным зняволеным — няправільна", — падкрэсліў былы амбасадар.

Былога амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай па факце масавых беспарадкаў у Мінску, 11 жніўня. 20 жніўня Ляшчэня выйшаў на волю:

“За мной пакуль захоўваецца статус падазраванага. Я даў падпіску пра неразгалошванне ходу следства. Напэўна, цяпер я магу называцца і як “Посол в натуре”, — патлумачыў тады дыпламат.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі