Экс-прэм'ер Польшчы Ежы Бузэк узначаліў Еўрапарламент
Еўрапарламент узначаліў экс-прэм'ер Польшчы Ежы Бузэк. Ён стаў першым кіраўніком парламента ЕС, які прадстаўляе краіну былога сацлагера. Сярод сваіх прыярытэтаў Бузэк назваў ратыфікацыю Лісабонскага пагаднення, стратэгічнае пагадненне з ЗША і ўмацаванне сувязяў з Індыяй, Кітаем і Японіяй.
Ежы Бузэку 69 гадоў. У 1980-х ён быў актывістам легендарнага прафсаюза "Салідарнасць". Пасаду прэм'ер-міністра Польшчы Бузэк займаў у 1997-2001 гадах, адзначае БелаПАН.
Ежы Бузэку 69 гадоў. У 1980-х ён быў актывістам легендарнага прафсаюза "Салідарнасць". Пасаду прэм'ер-міністра Польшчы Бузэк займаў у 1997-2001 гадах, адзначае БелаПАН.