Экс-журналісту "Дождя" Карасцялёву забаранілі ўезд у Латвію
Аляксей Карасцялёў / кадр з трансляцыі
Былому журналісту тэлеканала "Дождь" Аляксею Карасцялёву забаранілі ўезд у Латвію. Такое рашэнне прыняло МУС краіны, паведамляе rus.delfi.lv.
Прыычнай стаў скандальны тэлеэфір ад 1 снежня, калі Карасцялёў заявіў пра дапамогу рускім вайскоўцам "з абсталяваннем на фронце". На наступны дзень журналіста звольнілі з тэлеканала. Кіраўніцтва тэлеканала спярша заявіла, што ён агаварыўя. Сам Аляксей пісаў, што ягоныя словы былі вырваныя з кантэксту. У выніку скандалу "Дождь" пазбавіўся кабельнага вяшчання ў Латвіі, а потым — у Літве і Эстоніі.
Праўда, забарону на ўезд у Латвію Карасцялёў наўрад ці заўважыць, бо жыве і працуе ў Грузіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.