"Экскурсія не была ўзгодненая": музей адказаў мастачцы Зоі Луцэвіч

На адкрыцці выставы "Знакі творчай волі" / www.artmuseum.by
На адкрыцці выставы "Знакі творчай волі" / www.artmuseum.by

Нацыянальны мастацкі музей пракаментаваў канфлікт, які адбыўся на выставе "Знакі творчай волі" заслужанай мастачкі Зоі Літвінавай. 11 студзеня Зоя Луцэвіч, вучаніца Літвінавай, правяла ў музеі сустрэчу з прыхільнікамі яе творчасці. Па словах мастачкі, на сустрэчу прыйшло каля ста чалавек, кожны купіў білет. Але пасля сустрэчы супрацоўніцы музея спынілі Зою і папрасілі аплаціць экскурсію.

"Мне сказалі, што я не маю права выступаць са сваімі гісторыямі ў сценах музея, мая ініцыятыва падлягае пакаранню і пагражае мне адміністрацыйнай адказнасцю. Карацей, за тое, што мы паглядзелі выставу Літвінавай і пагаварылі пра творчасць, я павінная панесці пакаранне!"абуралася мастачка.

У сваім адказе музей спасылаецца на Кодэкс аб культуры. Згодна з гэтым дакументам, экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музея "ажыццяўляецца музейнымі работнікамі, а таксама па ўзгадненні з кіраўніком музея экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі [...], іншымі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі".

"Экскурсія Зоі Луцэвіч і Наталлі Царык па выставе, якая адбылася 11 студзеня 2020 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, не была ўзгодненая ні з куратарам выставы Наталляй Сяліцкай, ні з аддзелам навукова-асветніцкай працы, ні з адміністрацыяй музея. Дадзены факт з'яўляецца парушэннем правілаў наведвання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь", — сцвярджаюць у музеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі