Экспанаты рукамі кранаць: У Брэсце адкрылася выстава тактыльнай скульптуры

Экспанаты рукамі кранаць: У Брэсце адкрылася выстава тактыльнай скульптуры

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей далучыўся да праграмы "Мастацтва на кончыках пальцаў", якая праходзіць па гарадах Беларусі. У абласным цэнтры адкрылася выстава тактыльнай скульптуры Леаніда Тарабукі.

На экспазіцыі прадстаўленыя 9 аўтарскіх скульптур з пяшчаніку, таніраванага гіпсу і  мармуру. Упершыню падобная выстава праходзіць у дзяржаўным музеі. Яе галоўнае  адрозненне ад звыклых экспазіцый музея ў тым, што да усіх экспанатаў можна дакранацца.

Падчас адкрыцця выставы экскурсію па ёй зладзіў сам аўтар.

"Скульптура, якую я раблю, я раблю не для ўсіх. Гэта такое вельмі вузкае кола. Па-першае, гэта робіцца для людзей з абмежаваным зрокам, па-другое, для людзей, якія вельмі добра разбіраюцца ў скульптуры, бо трэба адчуць аб'ект, паразважаць і дадумацца, чаму яго стварылі, які быў працэс стварэння. У гэтым кірунку — філасоўскім — я і працую", — распавядае скульптар.

Азнаёміцца з аўтарскімі скульптурамі Леаніда Тарабукі можна да 13 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі