Экспарт "Беларуськалія" сёлета знізіўся амаль на чвэрць
У студзені-ліпені ён склаў 1,38 млрд долараў.
Паводле дадзеных Белстата, за аналагічны перыяд мінулага года экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 1,8 млрд долараў. Такім чынам, у 2013-м экспарт "у грашовым выражэнні" знізіўся на 23,5%. У той жа час "у фізічным выражэнні" экспарт захаваўся на ўзроўні мінулага года.
Асноўнымі рынкамі збыту прадукцыі "Беларуськалія" традыцыйна застаюцца краіны Азіі, Лацінскай Амерыкі, Заходняй і Усходняй Еўропы, нагадвае БелаПАН.
Фота — sb.by