Эксперт: Беларускі бізнэс блізкі да шведскага, нямецкага і нарвежскага

Праз два тыдні ў Беларусі пачнецца Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва і Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Адзін з галоўных спікераў Форуму эканаміст Павел Данейка выступіць на форуме з дакладам пра абмежаванні росту беларускага бізнэсу. 
 
У сваім дакладзе эксперт закране тэму ўнікальнасці беларускага бізнэсу. Па яго словах, галоўную ролю ў фармаванні гэтай ўнікальнасці адыгралі два фактары. Па-першае, адсутнасць маштабнай прыватызацыі, што прывяло самых актыўных прадпрымальнікаў да адкрыцця вялікай колькасці бізнэсаў з нуля.

Па-другое, ва ўмовах даволі жорсткай макраэканамічнай сітуацыі ў канцы 90-х гэта прывяло да стварэння сваёй паспяховай бізнэс-мадэлі: вытворчых кампаній, арыентаваных на экспарт. На сённяшні дзень, кажа Данейка, беларускі бізнэс найбольш блізкі да сярэдняга бізнэсу Швецыі, Нямеччыны, Нарвегіі, арыентаванага на экспарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі