Эксперт: разведка і служба бяспекі Ізраіля “праспалі” напад
Запуск ракет па Ізраілю
Ізраільскія разведка і служба бяспекі "праспалі" самы буйны напад за некалькі дзесяцігоддзяў. Такое меркаванне выданню "Новая газета. Европа" выказаў ізраільскі ваенны эксперт Давід Шарп.
“Гэта каласальная трагедыі і найбуйнейшы правал спецслужбаў Ізраіля. Напады такога маштабу не адбывалася шмат дзясяткаў гадоў. Мы назіраем крах ўсёй руціннай канцэпцыі абароны мяжы”, — кажа Шарп.
Лічылася, што інжынерных збудаванняў дастаткова, каб у Ізраіль не траплялі невялікія групы. Буйныя ж аперацыі мусіла выяўляць разведка.
“Аднак зусім раптоўна адбыўся спачатку найбуйнейшы масіраваны абстрэл, а затым і масавы прарыў на мяжы. Усталяваны там плот у некалькіх месцах проста ўзарвалі і праніклі з тэрыторыі сектара Газа на ізраільскую зямлю. ЦАХАЛ абсалютна не быў да гэтага гатовы. Разведка і служба бяспекі праспалі арганізацыю вельмі буйнога нападу. За гэта давялося расплачвацца крывёю”, — дадае эксперт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.