Экзіт-пол: Партыя Меркель прайграе на мясцовых выбарах у Берліне
На выбарах у Палату дэпутатаў Берліна 18 верасня першае месца займае Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны. Яна набірае больш галасоў, чым Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), які ўзначальвае канцлер краіны Ангела Меркель.
Па выніках экзіт-полу грамадскай тэлевізіі ARD, сацыял-дэмакраты атрымалі 23% галасоў выбаршчыкаў, ХДС — каля 18%.
Як інфармуе Радыё "Свабода", значную канкурэнцыю Хрысціянска-дэмакратычнаму саюзу склала партыя "Альтэрнатыва для Нямеччыны" — яна набрала каля 11,5%.
Тое, што ХДС губляе падтрымку, пакідае пад пытаннем чацвёртае вылучэнне Меркель на пасаду канцлера ў 2017 годзе.
Парламенцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца праз год.