19:50 Stalin regime victims commemorated in Kurapaty

28 лютага ва ўрочышчы Курапатах пад Мінскам адбылося ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Яго правёў грамадскі аргкамітэт, які нядаўна абвесціў 2007 Годам памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Пра акцыю ў Курапатах, у якой бралі ўдзел каля 60 чалавек, пераважна маладых людзей, распавядае гісторык і грамадскі дзеяч Ігар Кузняцоў:


«Мы другі раз аднавілі шыльду з тэкстам пастановы Савету Міністраў. У ёй гаворыцца, што ў гэтым лясным урочышчы, у адпаведнасці з пастановай ураду БССР ад 1989 года, будзе пабудаваны помнік ахвярам рэпрэсій 1937-1941 гадоў.


Другая частка сённяшняга мерапрыемства — гэта працяг акцыі, якая пачалася ў мінулым месяцы, 30 студзеня. Тады мы адначасова з расійскімі калегамі ў 15 гадзін на месцах масавых пахаванняў запальвалі памінальныя свечкі. Сёння пасля адкрыцця гэтай дошкі ў Курапатах зноў былі запаленыя свечкі памяці загінулых».