Popular Front members on patrol in Kurapaty memorial
Патруляванне наладзілі ў Курапацкім лесе сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Такое рашэнне было прынятае пасля нядаўняга акту вандалізму, учыненага вандаламі. Паводле словаў прэс-сакратара партыі Валерыя Буйвала, некалькі разоў на
дзень сябры КХП-БНФ прыходзяць у Курапаты невялікімі групамі і
праходзяць па тэрыторыі мемарыялу.
Дарэчы, па апошнім факце вандалізму, які адбыўся 12 сакавіка, распачатая крымінальная справа. Тады былі зламаныя і пашкоджаныя больш за трыццаць крыжоў, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, у Курапатах у сталінскія часы савецкімі карнымі органамі былі расстраляныя да 100 тысяч чалавек.