Ермакова: Стаўка па крэдытах на жыллё не зменіцца

Пра гэта паведаміла падчас прамой лініі старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. 

Еўрарадыё пацікавілася, ці стануць жыллёвыя крэдыты больш даступнымі для людзей. У адказ Надзея Ермакова не ўзрадавала: стаўкі па крэдытах будуць на даволі высокім ўзроўні да канца года. 

Ермакова: "Наўрад ці ніжэй за 30% крэдыты жыллёвыя могуць знізіцца. Сёлета інфляцыя наўрад ці знізіцца да канца года — мы чакаем інфляцыю на ўзроўні 18%. Зыходзячы з гэтага будуецца ў банках і працэнтная палітыка, па якім кошце банкі могуць прыцягнуць грошы... На наступны год мы прагназуем інфляцыю на ўзроўні 11-12%, хоць некаторыя эксперты прагназуюць яе зніжэнне і да 10%, у чым мы сумняемся. Са зніжэннем інфляцыі будуць зніжацца і стаўкі па крэдытах".

Фота — bymedia.net  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі