ЕС мае намер арыштаваць 1400 кантрабандыстаў, якія дапамагаюць мігрантам — СМІ

У сакрэтным дакуменце ЕС згадана і Польшча / AFP / Scanpix
У сакрэтным дакуменце ЕС згадана і Польшча / AFP / Scanpix

Еўрасаюз плануе правесці ў 2022 годзе больш за 1400 арыштаў па справах аб кантрабандзе мігрантаў, паведамляе EUobserver.

Пра гэта выданню стала вядома з унутранага дакумента ЕС, у адносінах да якога адбылася ўцечка. 59-старонкавы дакумент датаваны 13 лістапада. Ён змяшчае кароткі агляд 30 розных планаў па супрацьдзеянні нелегальнай перавозцы мігрантаў. Частку аперацый правядуць асобныя дзяржавы ЕС, іншымі зоймуцца агенцтвы ЕС, у тым ліку Еўрапейскае агенцтва па абароне межаў Frontex і Еўрапол.

У дакуменце таксама ўказаны "геаграфія" і канкрэтныя напрамкі дзейнасці тых ці іншых краін адносна кантрабандыстаў, прыведзены лічбы па меркаваных арыштах. Так, у 2022 годзе Аўстрыі даручана арыштаваць 200 "памагатых кантрабандыстаў" падчас яе аперацый на Заходніх Балканах па супрацьдзеянні нелегальнай перавозцы мігрантаў. Германія ўзначаліць тры аперацыі ў тым жа рэгіёне, краіна мае намер правесці як мінімум 200 арыштаў. Польшча будзе працаваць над спыненнем кантрабанды з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі