Эстонія паскорыць уладкаванне мяжы з РФ з-за "гібрыднай атакі" Беларусі

Зараз Эстонія рэалізуе першы, 23-кіламетровы этап будаўніцтва​ / Vabariigi Valitsus
Зараз Эстонія рэалізуе першы, 23-кіламетровы этап будаўніцтва​ / Vabariigi Valitsus

Урад Эстоніі вывучыць магчымасць пабудаваць мяжу з Расіяй раней за 2026 год, паведамляе "Интерфакс - Запад".

Па словах прэм'ер-міністра Эстоніі Каі Калас, паскорыць будаўніцтва неабходна, паколькі ў сувязі з "гібрыднай атакай" Беларусі абвастрылася праблема нелегальнай міграцыі.

Зараз Эстонія рэалізуе першы, 23-кіламетровы этап будаўніцтва. Ён павінен завяршыцца ў 2023 годзе.

Працягласць эстонска-расійскай мяжы складае 338 км. Памежную інфраструктуру неабходна абсталяваць на ўчастку працягласцю 115 км.

Эстонія і Расія ў цяперашні час не маюць юрыдычна аформленай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі