Еўрадэпутат заклікаў ўключыць у "чорны спіс" дэканаў і рэктараў
Еўрасаюз карэктуе "чорны спіс" неўяздных беларускіх чыноўнікаў. Будуць выпраўленыя дапушчаныя памылкі, і, магчыма, адбудзецца яго пашырэнне.
Ініцыятар карэкціроўкі польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі лічыць, што спіс можа быць значна пашыраны.
"Думаю, трэба ўключыць у спіс дэканаў і рэктараў навучальных установаў, з якіх пасля 19 снежня адлічылі студэнтаў. Тыя, хто рэпрэсуюць насельніцтва Беларусі, павінны апынуцца ў гэтым спісе і страціць магчымасць катацца на лыжах на еўрапейскіх курортах", — заявіў еўрадэпутат Радыё "Рацыя".