Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця дасць грошы на завод у Магілёве

"Сёння падпісаныя пагадненні аб прадастаўленні банкам двух асобных доўгатэрміновых пазык на суму да 190 млн еўра сусветнаму лідэру ў вытворчасці драўляных пліт прыватнай кампаніі "Кронашпан". На гэтыя сродкі кампанія плануе пабудаваць два новых вытворчых прадпрыемствы ў Расіі і Беларусі", - адзначаецца ў паведамленні ЕБРР.

У паведамленні гаворыцца, што кошт будаўніцтва завода кампаніі "Кроношпан" у Беларусі складзе 200 млн еўра. Завод, які размесціцца ў Магілёве, стане першым у краіне прадпрыемствам па вытворчасці арыентавана-стружкавай пліты, якая шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, інфармуе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі