Эвакуатар разбурыў плот каля амбасады Латвіі ў Мінску

Эвакуатар разбурыў плот каля амбасады Латвіі ў Мінску

Эвакуатар часткова разбурыў плот каля амбасады Латвіі ў Мінску, паведаміў у Твітары міністр замежных спраў гэтай краіны Эдгарс Рынкевічс.

"Памяшканне амбасады Латвіі ў Беларусі на гэты момант. Мы чакаем, што ўлады Мінска расследуюць гэты інцыдэнт, забяспечаць ахову і бяспеку амбасады ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам", — пракаментаваў ён.

У амбасадзе цяпер нікога няма, сама яна зачыненая. Усіх латвійскіх дыпламатаў выслалі з Беларусі пасля інцыдэнту са сцягам у Рызе. Падчас чэмпіянату свету па хакеі мэр горада ўзняў замест афіцыйнага чырвона-зялёнага — нацыянальны бел-чырвона-белы, што прывяло да "дыпламатычнай вайны".

Эвакуатар разбурыў плот каля амбасады Латвіі ў Мінску
Каля латвійскай амбасады ў Мінску / twitter.com/edgarsrinkevics
Эвакуатар разбурыў плот каля амбасады Латвіі ў Мінску
Каля латвійскай амбасады ў Мінску / twitter.com/edgarsrinkevics

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі