ЕВС: Беларусь не будзе ўдзельнічаць у сёлетнім конкурсе "Еўрабачанне"

ЕВС: Беларусь не будзе ўдзельнічаць у сёлетнім конкурсе "Еўрабачанне"

Беларусь не будзе ўдзельнічаць у сёлетнім песенным конкурсе "Еўрабачанне". Пра гэта паведамляецца ў спецыяльнай заяве Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Папярэдняя песня гурта "Галасы ЗМеста" пад назвай "Я научу тебя" была адпрэчаная арганізатарамі за палітычны кантэкст. Беларускаму боку, які прадстаўляе Белдзяржтэлерадыёкампанія, прапанавалі падаць іншую песню. І ў належны тэрмін БТРК падала песню тых самых выканаўцаў.

"ЕВС і рэферэнтная група, кіруючы савет конкурсу, старанна вывучылі новую заяўку, каб ацаніць яе права ўдзельнічаць у конкурсе.

Была зробленая выснова, што новая падача таксама парушае правілы конкурсу, якія гарантуюць, што Конкурс не будзе выкарыстаны або не будзе мець кепскую рэпутацыю", — гаворыцца ў паведамленні.

Арганізатары заяўляюць, што БТРК не змагла падаць адпаведную заяўку на працягу падоўжанага тэрміну. Таму ў 65-м конкурсе "Еўрабачання" наша краіна прадстаўленая не будзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі