"Ежедневник": Карупцыйны скандал у "Белсаюздруку"
Пракуратура санкцыянавала арышт службовай асобы прадпрыемства "Белсаюздрук". Арыштаванаму прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару ў памеры 6600 долараў. "Белсаюздрук" у шоку ад гэтага карупцыйнага скандалу, паведамляе "Ежедневник". Арыштаваны чалавек адказваў за рознічныя продажы. Ён, нібыта, атрымаў хабар ад прадстаўніка камерцыйнай кампаніі за станоўчае вырашэнне пытання па падрыхтоўцы і візаванню дамоваў перадаручэння на прадастаўленне паслугаў сотавай перасоўнай электрасувязі. Службовай асобе пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.