Факт пра Алімпійскую чэмпіёнку Ганну Гуськову: нарадзілася з вагой 1,5 кг
Алімпійская чэмпіёнка, фрыстайлістка Ганна Гуськова нарадзілася моцна неданошанай і магла памерці. Пра гэта распавяла “Народнай волі” мама спартсменкі, Алена Георгіеўна.
Паводле яе, дачка з'явілася на свет на тэрміне 6 месяцаў і 1 тыдзень. Медыкі не верылі, што дзяўчынка выжыве: яна важыла ўсяго 1 кілаграм і 550 грамаў і была ростам 41 см. Нарадзілася Ганна ў 2-й лякарні, але там не трымалі неданошаных дзяцей і яе накіравалі ў 7-ю лякарню. Падчас перавозкі ў Ганны спынілася сэрца і медыкам давялося рэанімаваць дзяўчынку.
На момант выпіскі Ганна важыла 2 кілаграмы.