Фанаты "Шахцёра" вырашылі байкатаваць хатнія матчы каманды

Падставай для такога кроку, як паведамляе nn.by, сталі "складаныя адносіны з прадстаўнікамі правапарадку". "Нам надакучыў пастаянны неадэкватны прэс з боку людзей у шэрым, на стадыён людзей прапускаюць па прынцыпе "ты пройдзеш, а ты мне не падабаешся, ты не пройдзеш", для многіх нашых хлопцаў зараз з’яўленне на стадыёне раўнасільна 15-і суткам арышту, пра што, не саромеючыся, кажуць нам самі міліцыянты", — кажуць у сваёй заяве фанаты. Па іх словах, дзейнасць міліцыянтаў ужо ўдвая зменшыла колькасць заўзятараў каманды.  



Каб не пакінуць улюбёны клуб без падтрымкі, фанаты заклікаюць "павялічыць выязную актыўнасць".



Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі