Феручча Салеры: "І ў 80 мой Арлекін застаецца маладым!"
Спектаклем міланскага тэатра "Пікала" ("Piccolo") ў сталіцы завяршыўся IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама". Пастаноўка "Арлекін — слуга двух гаспадароў" была прадстаўлена мінскай публіцы двойчы: днём няўрымслівага Арлекіна сыграў малады акцёр Энрыка Банавера, а вечарам у гэтай ролі на сцэну выйшаў легендарны Феручча Салеры.
Легендарнаму спектаклю Джорджыа Стрэлера, які адрадзіў дух камедыі Дэль артэ (Сommedia dell'arte), сёлета споўніўся 61 год, а Феручча Салеры, які бліскуча грае ролю Арлекіна з 1960 году … у лістападзе споўніцца 80 гадоў! Менавіта з прэм'еры пастаноўкі "Арлекін — слуга двух гаспадароў" у 1947 годзе пачалася гісторыя Міланскага тэатра "Пікала".прэс-канферэнцыя ў тэатры ім. Я.Купалы
Еўрарадыё пацікавілася ў знакамітага на ўвесь свет Арлекіна, як у яго атрымліваецца па-ранейшаму дакладна выконваць цэлы шэраг акрабатычных трукаў і "тарантэлай" прагаворваць дыялогі ў скорагаворках.
Феручча Салеры: "Каб захоўваць гнуткасць цела і выконваць усё тое, што вы пералічылі, я раблю расцяжкі кожны дзень на працягу 50 хвілін, акрамя тых дзён, калі ёсць пастаноўка".
Феручча Салеры
Еўрарадыё: А дыхальнымі практыкамі займаецеся?
"О, так! (смяецца). Напрыклад, досыць хутка хаджу пешшу па прыступках: уверх і ўніз 6 паверхаў тройчы за дзень! За ўсе гэтыя гады заняткі ўжо сталі звычкай" — раптам абсалютна сур'ёзна адказвае Салеры.
З моманту пастаноўкі спектакль зведаў змены і тая версія, якую паставілі на сцэне Купалаўскага тэатра — дванаццатая.
"За гэтыя гады мы аб'ездзілі вялікую частку свету. — працягвае Феручча Салеры. — У некаторых краінах жылі па 2 месяцы, часам, цягам паўгода, гастралюючы па свеце, не вярталіся ў Італію. І я рады, што нарэшце вось і беларусы змаглі ацаніць геніяльную пастаноўку Джорджыа Стрэлера".
"Арлекін" дзённага спектакля, Энрыка Банавера
Красамоўныя строі артыстаў, цэлае акрабатычнае шоў ( чаго варты знакаміты трук з перакідваннем талерак ) на сцэне, італьянская скорагаворка ў дыялогах. Твары адкрытыя толькі ў маладых закаханых, астатнія — у масках.
У Доктара Ламбардзі велізарны тоўсты жывот ходырам ходзіць. У Панталонэ з-пад маскі тырчыць смешная бародка. Брыгела адной і той жа сурвэткай выцірае чаравікі і смаркае нос. Акцёры пішчаць, таньчаць, смяюцца, спяваюць бэльканта, скачуць, куляюцца, дурэюць, грукаюць нагамі па падлозе, раздаюць кухталі і адпускаюць рэмаркі.
акцёры, якія сыгралі закаханых Сільвіа і Кларычэ — Стэфана Анофры і Аннамарыя Рассана
Цёплы светлы колер задніка, мінімум аксэсуараў. Белая прастора, свечкі ў залатых кандэлябрах, беж, бардо, тэракота адзення і чароўнае святло, якое фіксуе несмяротныя тэатральныя сілуэты, якія быццам сышлі са старых габеленаў.
За 60 гадоў спектакль не перастаў выклікаць цікавасць і захапленне ў публікі ўсяго свету.
"Арлекін — гэта мая любімая роля, — распавядае Феручча Салеры. — Нягледзячы на ўсю тую колькасць спектакляў, у якіх я граю дагэтуль. Пры жыцці Стрэлер часта казаў: "Як жа так? Як у цябе гэта атрымліваецца? Ты старэеш — чаму твой персанаж па-ранейшаму застаецца маладым?"
Доктар Ламбардзі — Тамаза Мініці
Глядач бачыць маску Арлекіна і часам нават не здагадваецца, што пад ёй зусім не юнак. На час спектакля, Феручча як быццам і сам не верыць, што выконвае гэтую ролю вось ужо 50 гадоў. Але, нягледзячы на некалькі тысяч разоў згуляную ролю Арлекіна, у жыцці Феручча вельмі адрозніваецца ад свайго персанажа:
Феручча Салеры: "Арлекін — гэта ўсяго толькі роля, але самая важная роля ў маім жыцці, якая ужо стала часткай мяне. Гэта роля, якая прынесла мне велізарнае задавальненне ад працы, поспех і бясконцыя авацыі, дзе б мы не былі. Да таго ж, які іншы занятак дапамагаў бы мне знаходзіцца ў такой цудоўнай форме нават у 75 гадоў?" (смяецца)
Пакуль быў у Мінску Салеры правёў некалькі майстар-класаў для студэнтаў Акадэміі мастацтваў, а таксама прачытаў лекцыю для акцёраў Купалаўскага тэатра пра камедыю Дэль артэ і яе маскі.
Феручча Салеры: "Каб захоўваць гнуткасць цела і выконваць усё тое, што вы пералічылі, я раблю расцяжкі кожны дзень на працягу 50 хвілін, акрамя тых дзён, калі ёсць пастаноўка".
Феручча Салеры
Еўрарадыё: А дыхальнымі практыкамі займаецеся?
"О, так! (смяецца). Напрыклад, досыць хутка хаджу пешшу па прыступках: уверх і ўніз 6 паверхаў тройчы за дзень! За ўсе гэтыя гады заняткі ўжо сталі звычкай" — раптам абсалютна сур'ёзна адказвае Салеры.
З моманту пастаноўкі спектакль зведаў змены і тая версія, якую паставілі на сцэне Купалаўскага тэатра — дванаццатая.
"За гэтыя гады мы аб'ездзілі вялікую частку свету. — працягвае Феручча Салеры. — У некаторых краінах жылі па 2 месяцы, часам, цягам паўгода, гастралюючы па свеце, не вярталіся ў Італію. І я рады, што нарэшце вось і беларусы змаглі ацаніць геніяльную пастаноўку Джорджыа Стрэлера".
"Арлекін" дзённага спектакля, Энрыка Банавера
У Доктара Ламбардзі велізарны тоўсты жывот ходырам ходзіць. У Панталонэ з-пад маскі тырчыць смешная бародка. Брыгела адной і той жа сурвэткай выцірае чаравікі і смаркае нос. Акцёры пішчаць, таньчаць, смяюцца, спяваюць бэльканта, скачуць, куляюцца, дурэюць, грукаюць нагамі па падлозе, раздаюць кухталі і адпускаюць рэмаркі.
акцёры, якія сыгралі закаханых Сільвіа і Кларычэ — Стэфана Анофры і Аннамарыя Рассана
Тэатр уяўлення, адкрытага і наіўнага. Таго, дзе артыст зусім не падобны на сябе самога, дзе ўсе мы, па абодва бакі рампы, ператвараемся ў дзяцей, граем ў сітуацыі "панарошку", і, аказваецца, у гэтым больш праўды, чым ва ўсім астатнім...